У Беларусі пацверджаныя яшчэ два выпадкі захворвання на "свіны" грып

Яшчэ два выпадкі захворвання на "свіны" грып лабараторна пацверджаныя ў Беларусі. Вірус выяўлены ў дваіх школьнікаў, якія вярнуліся ў адпачынку ў Вялікабрытаніі. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна. Паводле яе слоў, на сённяшні дзень у Беларусі лабараторна пацверджаныя шэсць выпадкаў захворвання. Першым быў грамадзянін Кітая-аспірант БДУ, пасля — пяцёра дзяцей. Шульпіна нагадала, што кітайца ўжо выпісалі з бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі