У Беларусі пачынае дзейнасць "Рок-школа"

"Беларуская музычная альтэрнатыва" (БМА group) грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" абвясціла пра старт праекту "Рок-школа". Як паведамляе БелаПАН, пачаўся прыём заявак ад беларускіх рок-гуртоў, якія жадаюць прыняць удзел у праекце. "Рок-школа" разлічаная на маладыя гурты, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Мэта праекту — даць маладым камандам пачатковыя веды, якія, магчыма, дапамогуць ім у музычнай кар'еры.

Музыкам, якія жадаюць удзельнічаць у праекце, неабходна да 1 жніўня выслаць заяўку на адрас e-mail: [email protected]. Заяўка павінна змяшчаць інфармацыю пра гурт, кантакты, а таксама дэмозапіс кампазіцый. Будзе адабрана пяць гуртоў, прычым магчымасць займацца ў "Рок-школе" атрымаюць як сталічныя, так і рэгіянальныя каманды.

У верасні ў рамках курсу "Рок-школы" вядомыя беларускія музыкі і аўтары тэкстаў правядуць майстар-класы, прадстаўнікі БМА group падзеляцца досведам арганізацыі канцэртаў, а музычныя крытыкі распавядуць, як мець кантакты з прэсай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі