У Беларусі пачнуць выпуск лекаў супраць гепатыту В і С

У Беларусі пачнуць выпуск лекаў супраць гепатыту В і С

У бліжэйшы час у Беларусі пачнецца вытворчасць прэпаратаў супраць вірусных гепатытаў В і С. Пра гэта паведаміў журналістам у Мінску намеснік галоўнага лекара Гарадской клінічнай інфекцыйнай лякарні Святаслаў Вяльгін.

Паводле яго інфармацыі, на сёння ў краіне зарэгістраваны шэраг прэпаратаў ад гепатытаў В і С — гэта так званыя інтэрфероны, якія прадаюцца ў аптэках і ёсць у стацыянарных медустановах.

Апроч гэтага зарэгістраваная субстанцыя новага супрацьвіруснага прэпарату ад гепатыту С “Сафасбувір” — яе ў бліжэйшы час пачне выпускаць адна з беларускіх фармацэўтычных кампаній. Станіслаў Вяльгін кажа, што з’яўленне гэтага прэпарату дазволіць істотна павысіць эфектыўнасць тэрапіі ў спалучэнні з інтэрферонамі, а таксама значна паменшыць яе працягласць.

Паралельна сёлета ў Беларусі з’явіцца ўласны прэпарат ад гепатыту В “Тэнафавір”. Чакаецца, што ён будзе таннейшым за імпартны. Таксама ў продажы з’явяцца супрацьгепатытныя лекі індыйскай вытворчасці, якіх у Беларусі пакуль няма, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі