У Беларусі пачаў трансляцыю ўкраінскі тэлеканал

У Беларусі пачаў трансляцыю ўкраінскі тэлеканал

У Беларусі пачаў трансляцыю ўкраінскі тэлеканал UATV. Пра гэта парталу TUT.by паведаміў амбасадар Украіны ў нашай краіне Ігар Кізім. Паводле яго слоў, у пачатку лютага UATV з'явіўся ў кабельных сетках. На дадзены момант ён даступны абанентам лічбавых пакетаў кабельных сетак "Сучасных электронных тэхналогій", якія вяшчаюць у Мінску, а таксама ЗАТ "Эфір", які вяшчае ў сталіцы і ў Мінскім раёне. Плануецца падключэнне тэлеканала да яшчэ некалькіх аператараў кабельных сетак у Беларусі.

У бліжэйшы час адбудзецца прэзентацыя ўкраінскага тэлеканала.

Пра вяшчанне ўкраінскага тэлеканала на Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся яшчэ ў канцы 2014 года. Ад таго часу ішлі працяглыя перамовы, пасля — узгадненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі