У Беларусі пачала працу місія па назіранні за выбарамі

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека накіравала ў Беларусь 15 міжнародных экспертаў, якія будуць сачыць за перадвыбарнай сітуацыяй і самімі парламенцкімі выбарамі ў нашай краіне.
Сярод экспертаў – палітычныя аналітыкі, спецыялісты па правах чалавека, лагістыцы, бяспецы, аналітыкі па СМІ. Акрамя таго з 19 жніўня ў Беларусь прыедзе яшчэ 41 доўгатэрміновы назіральнік. Таксама БДІЧ плануе накіраваць у краіну 300 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Назіральнікі будуць сачыць за перадвыбарнай дзейнасцю, за працай выбарчых камісій, выкананнем выбарчага заканадаўства, а таксама будуць вырашаць спрэчныя сітуацыі, што тычацца выбараў.

Кіраўнік місіі Герт-Хінрых Арэнс спадзяецца, што ў іх атрымаецца прасачыць за ўсімі фазамі падрыхтоўкі да выбараў:

“Воля людзей, якая свабодна і справядліва ажыццяўляецца праз свабодныя і дэмакратычныя выбары, з’яўляецца асновай аўтарытэту і легітымнасці ўраду. Для таго, каб праводзіць такія місіі па выбарах, мы павінны адпавядаць пэўным мінімальным патрабаванням. Мы арганізуем місію па назіранні за выбарамі такім чынам і з улікам такога часу, які б дазволіў нам ацаніць усе фазы падрыхтоўкі да выбараў, таму што выбары адбываюцца не толькі за адзін дзень”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі