У Беларусі на стрыечнага брата каліноўца Кабанчука пачалі крымінальную справу

У Беларусі на стрыечнага брата каліноўца Кабанчука пачалі крымінальную справу

КДБ цісне на сваякоў намесніка камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, якія жывуць у Беларусі. На яго стрыечнага брата 32-гадовага Сяргея Франчука распачалі крымінальную справу па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ён не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы.

Раней Франчука затрымалі ў Бабруйску мінскія амапаўцы, яго ўдарылі пісталетам па галаве. У кватэры яго бацькоў правялі ператрус. Адміністрацыйны арышт мужчыне прысудзілі "за непадпарадкаванне". Яго прымусілі запісаць "пакаяльнае відэа" з прызнаннем удзелу ў пратэстах 2020 года. Было бачна, што лоб Сяргея Франчука быў заклеены.

Сілавікоў цікавіць Вадзім Кабанчук. На допыт у КДБ выклікалі яго стрыечную сястру з мужам, распытвалі пра сваяка, які ваюе ва Украіне.

У Беларусі на стрыечнага брата каліноўца Кабанчука пачалі крымінальную справу
Сяргей Франчук / Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі