Вы тут

У Беларусі на гэтым тыдні прагназуецца да 25 градусаў марозу

У студзені 2021-га / БЕЛТА

У Беларусі на гэтым тыдні прагназуецца да 25 градусаў марозу, папярэджваюць сіноптыкі. Рэзкае пахаладанне пачнецца ўначы ў чацвер. Для беларусаў гэта будзе нязвыкла — сапраўднай зімы яны не бачылі даўно.

А пакуль будзе адносна камфортнае надвор'е. Уначы ў аўторак, 12 студзеня, чакаецца ад -3 да -9 градусаў (на Віцебшчыне — да -11), удзень — ад -4 да +1 градуса. У сераду, 13 студзеня, пахаладае ў дзённыя гадзіны — да -6. А ў чацвер, 14 студзеня, у начныя гадзіны на паўночным усходзе будзе да -15 градусаў. У пятніцу, 15 студзеня, у асобных раёнах тэмпература паветра будзе апускацца да -21 градуса (на Брэстчыне — 9-10 марозу). А ў выхадныя месцамі прагназуецца да -25.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.