У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца істотнае пахаладанне

У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца істотнае пахаладанне

У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца істотнае пахаладанне. У першыя дні лютага тэмпература паветра ў нашай краіне на 5-9 градусаў перавышае кліматычную норму. Аднак, як папярэджваюць сіноптыкі, пахаладанне пачнецца ў сераду.

Уначы ў аўторак, 4 лютага, у Беларусі будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень — ад -1 да +5. У начныя гадзіны месцамі магчымы невялікі снег, у дзённыя гадзіны — мокры снег і дождж (пераважна на Брэстчыне).

У сераду, 5 лютага, уначы тэмпература паветра складзе ўжо 3-10 градусаў марозу, удзень — ад -6 да +1. Будзе пераважна без ападкаў.

У чацвер, 6 лютага, у начныя гадзіны будзе ад мінус 2 да плюс 9 градусаў (пры праясненнях — да -12), удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Амаль па ўсёй краіне магчымы кароткачасовы снег і слабая завіруха. Удзень на захадзе — дождж і мокры снег.

У пятніцу, 7 лютага, у начныя гадзіны прагназуецца ад -2 да -8 градусаў (на поўначы пры праясненнях — да мінус 10), удзень — ад 0 да мінус 6. Ападкі магчымыя толькі пераважна на ўсходзе краіны.

У суботу, 8 лютага, уначы будзе ад мінус 3 да мінус 10 (пры праясненнях — да -15), удзень — ад мінус 5 да +1. Кароткачасовы снег прагназуецца толькі ўдзень і месцамі.

У нядзелю, 9 лютага, у начныя гадзіны чакаецца ад -1 да -8 градусаў (на ўсходзе — да -12), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +3 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі