У Беларусі на дарадцу Офіса прэзідэнта Украіны пачалі крымінальную справу

У Беларусі на Аляксея Арэстовіча, дарадцу кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, пачалі крымінальную справу. У Генпракуратуры РБ падкрэсліваюць, што Арастовіч заклікаў у відэазвароце да правядзення "актаў тэрарызму і дыверсій" на чыгунцы ў нашай краіне (для перашкоды перавозак расійскіх войскаў), і да "здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь".

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы даручылі Следчаму камітэту.

Арастовіч — медыйная фігура, вядомы сваімі дакладнымі прадказаннямі (у тым ліку і вайны з Расіяй). Ён штодня выступае з заявамі па сітуацыі на франтах, неаднаразова звяртаўся да беларусаў з заклікам не ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.