У Беларусі на аўторак прагназуецца моцны вецер

Зімой у Беларусі / t.me/tropinki/
Зімой у Беларусі / t.me/tropinki/

У Беларусі на аўторак, 14 лютага, прагназуецца моцны вецер. На ўсходзе краіны яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Таксама на ўсходзе Беларусі ўначы і раніцай магчымыя ападкі — снег, мокры снег і дождж.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -5 на поўначы да +3 на захадзе (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 градусаў (у сталіцы — 1-3 цяпла).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі