У Беларусі на 100 жыхароў прыпадае 120,5 абанента мабільнай сувязі

У Беларусі на 100 жыхароў прыпадае 120,5 абанента мабільнай сувязі

У Беларусі колькасць абанентаў мабільнай сувязі значна перавысіла колькасць жыхароў краіны. На сёння зарэгістравана ўжо 11,4 мільёна абанентаў або 120,5 на 100 жыхароў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргея Папкова.

Апроч таго, на 1 студзеня гэтага года ў краіне было 2 мільёна 800 тысяч абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт. Па ацэнках Міжнароднага саюза электрасувязі, у Беларусі ў 2014 годзе на 100 жыхароў прыпадала 28,8 абанента стацыянарнага шырокапалоснага доступу, а ў 2010 годзе гэты паказнік складаў 17,4 на 100 жыхароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі