У Беларусі можа знікнуць пластыкавая тара для напояў большая за 1 літр

У Беларусі можа знікнуць пластыкавая тара для напояў большая за 1 літр

У Беларусі можа знікнуць пластыкавая тара для напояў большая за 1 літр. Пра тое, што ад яе збіраюцца адмовіцца, паведаміў БЕЛТА прадстаўнік Мінпрыроды Вадзім Дзямко. Для гэтага будуць унесены змены ў тэхнічныя рэгламенты.

Як вядома, сёлета Саўмін зацвердзіў план паэтапнага пераходу на экалагічную ўпакоўку. Адмова ад тары, большай за 1 літр, мусіць адбыцца да 2025 года, альбо нават і раней.

З пачатку 2021-га ў нашай краіне забараняюцца пэўныя віды палімерных матэрыялаў у выглядзе ўпакоўкі. У бліжэйшыя месяцы мусіць быць сфармаваны іх спіс. Калі ў Беларусі плануецца на 100% замяніць палімерную ўпакоўку на экалагічную, у Мінпрыроды пакуль сказаць не могуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі