Пасля выступу Еўрарадыё ў Беларусі могуць скараціць тэрміны атрымання пашпартоў

Пасля выступу Еўрарадыё ў Беларусі могуць скараціць тэрміны атрымання пашпартоў

У Беларусі могуць скараціць тэрміны атрымання пашпартоў у паскораным парадку. Пра гэта ў пятніцу заявіў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. Паводле яго слоў, рыхтуецца праект указа кіраўніка дзяржавы, якім будзе спрошчаны шэраг адміністрацыйных працэдур.

Сліжэўскі: "Тэрміны выдачы пашпартоў у паскораным парадку прапануецца скараціць з 15 да 7 дзён. Прычым спрашчэнне закране і шэраг іншых працэдур. Такіх як выдача даведкі аб стане здароўя, для чаго будзе патрэбна меншая колькасць дакументаў. І атрыманне некаторых сацыяльных дапамог".

Як вядома, пашпарт грамадзяніна Беларусі ў звычайным парадку робіцца цягам 30 дзён.

У траўні Еўрарадыё падрыхтавала рэпартаж, у якім паставіла пытанне: Чаму беларускі пашпарт робіцца не менш за 15 дзён, а грузінскі — за 6 гадзінаў? Як бачым, у Мінюсце на яго адрэагавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі