Вы тут

У Беларусі меддаведка больш не абавязковая пры праходжанні тэхагляду

БЕЛТА

У Беларусі медыцынская даведка больш не абавязковая пры праходжанні тэхагляду. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць у пачатку студзеня 2020 года, інфармуе Белтэхагляд.

Змены ў парадку выдачы і выкарыстання дазволу на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху ўводзяцца для фізічных асоб указам кіраўніка дзяржавы № 492 ад 30 снежня мінулага года. Цалкам яго тэкст можна паглядзець тут. Між іншым, дакумент скасоўвае талоны да пасведчання кіроўцы і сертыфікаты аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартнага сродку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.