У Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ
![Замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі.](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/banned-stamp-580x358.jpg.webp?itok=6UF1FB9e)
Замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі.
Замежных журналістаў у Беларусі масава пазбаўляюць акрэдытацыі. Рашэннем міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму іх акрэдытацыі ў МЗС анулююцца.
На дадзены момант вядома, што пазбаўленыя акрэдытацыі журналісткі BBC Таццяна Мельнічук і Таццяна Януцевіч.
Журналісты беларускай службы Радыё Свабода: Алесь Дашчынскі, Алег Груздзіловіч, Уладь Грыдзін і Аляксандра Дынько.
Карэспандэнт тэлеканала Current Time — Раман Васюковіч.
Карэспандэнт Reuters — Васіль Фядосенка.
Карэспандэнт AFP — Сяргей Гапон.
Карэспандэнт RFi — Генадзь Шарыпкін
Раней паведамлялася, што траіх журналістаў нямецкай асацыяцыі ARD Іллю Кузняцова, Сяргея Сяргева і Міхаіла Фаміна пазбавілі акрэдытацыі і двух з іх, грамадзян Расіі, высылаюць з краіны.
Рашэнне міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму не апублікавана. Журналістаў абтэлефаноўваюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.