У Беларусі каля 70% "новых" пенсіянераў працягваюць працаваць

У Беларусі каля 70% "новых" пенсіянераў працягваюць працаваць. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.
Сёлета на пенсію па ўзросце выйшлі больш за 60 тысяч чалавек, прычым больш за 15,5 тысяч мужчын і 27 тысяч жанчын не пакінулі свае працоўныя месцы.

Кожны пяты "новы" пенсіянер не дасягнуў пенсійнага ўзросту (55 гадоў — для жанчын, 60 гадоў — для мужчын).

На 1 верасня агульная колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дасягнула 2 мільёнаў 420 тысяч чалавек. Працягваюць працаваць 533 тысячы пенсіянераў.

БЕЛТА