У Беларусі істотна знізіліся выплаты па чэках Tax Free

У Беларусі істотна знізіліся выплаты па чэках Tax Free

У першым паўгоддзі выплаты па чэках Tax Free праз Тэхнабанк склалі 1 мільён 270 тысяч еўра. Гэта на 290 тысяч еўра меней, чым за аналагічны перыяд мінулага года, піша TUT.by.

Па чэках Global Blue сярэдняя сума выплатаў — 16, 45 еўра (год таму — 18,11 еўра). Апроч таго, у Беларусі робяць выплаты па чэках Tax Free па сістэме Premier (у сярэднім 32,37 еўра), а таксама праз сістэмы Innova, Litofolija, Tax Card.

Тэндэнцыя скарачэння выплатаў па чэках Tax Free назіраецца ўжо цягам некалькіх гадоў. За мінулы год было атрымана 3 мільёны 71,9 тысячы еўра, у 2015 годзе — 4 мільёны еўра, у 2014 годзе — 5 мільёнаў, а ў 2013 — болей за 5 мільёнаў еўра.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі