У Беларусі ІП будуць падаваць дэкларацыі аб даходах у электронным выглядзе

У электронным выглядзе з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій змогуць прадастаўляць у 2009 годзе ў падаткавыя органы дэкларацыі аб даходах юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Такая магчымасць прадугледжаная нядаўняй пастановай Савета міністраў Беларусі.
Для рэалізацыі магчымай перадачы ў падаткавыя органы электронных падаткавых дэкларацый плануецца распрацоўка карпаратыўнага вэб-парталу Міністэрства па падатках і зборах.

Плацельшчыкі змогуць запоўніць дэкларацыі і падпісаць іх электронна-лічбавым подпісам на партале ў інтэрактыўным рэжыме альбо выкарыстоўваючы прадастаўленае спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, усталяванае на працоўным месцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі