У Беларусі хочуць забараніць продаж праз інтэрнэт ужываных адзення і абутку

У Беларусі хочуць забараніць продаж праз інтэрнэт ужываных адзення і абутку

У Беларусі хочуць забараніць продаж праз інтэрнэт ужыванага адзення і абутку. Праект пастановы Саўміна з'явіўся на сайце Міністэрства антаманапольнага рэгулявання і гандлю. Ён павінен ўнесці змены і дадаткі ў правілы продажу тавараў "пры ажыццяўленні рознічнага гандлю па ўзорах".

Адзначаецца, што з прапановай аб забароне прадаваць у інтэрнэце ўжываных адзення і абутку, выступіў канцэрн "Беллегпрам". Ён выступае за тое, каб беларусы забяспечваліся бяспечнымі і якаснымі таварамі. Чыноўнікі такую пазіцыю падтрымліваюць. Яны падкрэсліваюць, што ў пакупнікоў няма магчымасці атрымаць поўную інфармацыю пра стан тавару і яго недахопы. А вярнуць гэтыя рэчы ўжо не ўдасца.

Яшчэ тыдзень Міністэрства антаманапольнага рэгулявання і гандлю чакае ад грамадзян заўвагаў і прапановаў наконт гэтага праекту пастановы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі