У Беларусі да 1 сакавіка пералічаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі да 1 сакавіка пералічаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі да 1 сакавіка пералічаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Прычым зроблена гэта будзе ў бок змяншэння, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, гэтай праблемай цяпер займаецца спецыяльная працоўная група, створаная на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі. У яе ўваходзяць прадстаўнікі ўраду, Адміністрацыі прэзідэнта, Камітэта дзяржаўнага кантролю (менавіта КДК кіруе групай). Тарыфы разглядаюцца і пералічваюцца "у адпаведнасці з затратамі, якія рэальна складваюцца".

Анфімаў падкрэслівае, што "час надзвычайна абмежаваны". У спецыялістаў засталося тры дні, праз якія кіраўнік дзяржкантролю "павінен... пакласці на стол прэзідэнту пералічаныя тарыфы". Іх Лукашэнка мусіць зацвердзіць і яны не будуць змяняцца "да яго асаблівага распараджэння", інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна Аляксандр Лукашэнка загадаў пакараць вінаватых у павышэнні тарыфаў на камунальныя паслугі. Неўзабаве дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачаў 13 крымінальных спраў на службовых асобаў прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ у розных рэгіёнах краіны.

КДК адкрыў 13 крымінальных спраў за павышэнне тарыфаў, а цяпер шукае вінаватых

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі