У Беларусі — чатыры новыя палітвязні, асуджаныя за падтрымку Украіны

У Беларусі дадаліся чатыры палітвязні / t.me/viasna96
У Беларусі дадаліся чатыры палітвязні / t.me/viasna96

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Гэта Павел Піскун, Дзяніс Сасункевіч, Антон Малюга і Андрэй Маслаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Павел Піскун асуджаны на два гады за перадачу звестак і відэа пра перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Антон Малюга за тое ж атрымаў тры гады калоніі. Дзяніс Сасункевіч асуджаны на два гады па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. А Андрэя Маслава пазбавілі волі на 2,5 года за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне на баку Украіны.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1346 палітвязняў, якіх прызналі праваабаронцы.

Але колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі