Вы тут

У Беларусі чарговыя тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі

"Зачыстка" тэлеграм-каналаў / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Беларусі чарговыя тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі. Чатыры з іх адносяцца да Віцебшчыны — “Орша 97%”, “Наваполацк і Полацк 97%”, “Партызаны” і “Vitebsk_Юг”.

"У іх публікаваліся паведамленні з заклікамі перашкодзіць законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, — паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. — Таксама на гэтых Telegram-каналах падбухторвалі да масавых беспарадкаў, вандалізму, блакавання руху на аўтамабільных трасах і чыгуначных шляхах".

Прызнанне тг-каналаў у нашай краіне адбываецца рэгулярна. Рашэнні прымаюць суды (па згаданых чатырох тг-каналах — суд Чыгуначнага раёна Віцебска). Далей Міністэрства інфармацыі ўключае іх у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, яны блакуюцца на тэрыторыі Беларусі.

Экстрэмісцкім тэлеграм-чатам прызнаная “Ліда 97%”.

Міліцыя займаецца пошукам адміністратараў тг-каналаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.