У Беларусі чакаюцца дажджы і паніжэнне тэмпературы

Дажджы і нязначнае паніжэнне тэмпературы паветра ў большасці раёнаў Беларусі абяцаюць сіноптыкі ў бліжэйшыя трое сутак. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Ужо 16 красавіка нашая краіна апынецца пад уплывам цыклона, які мае цэнтр у Малдове. Раніцай у сераду дажджы пройдуць на поўдні Беларусі, а днём яны прасунуцца на поўнач. Чакаецца, што днём 16 красавіка тэмпература паветра складзе да 8-14 градусаў.

У наступныя дні цыклон будзе змяшчацца ў бок Пскоўскай вобласці Расіі. Дажджы і навальніцы пройдуць амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі