У Беларусі будзе больш алкамаркетаў. Каму гэта карысна і хто на гэтым страціць

Бюджэт можа нічога і не ўбачыць

Бюджэт можа нічога і не ўбачыць / @rubanau_collage

Сетка "Сем пятніц" налічвае больш за сто крамаў па ўсёй Беларусі і не збіраецца на гэтым спыняцца. У адным толькі Мінску хутка плануецца адкрыццё яшчэ чатырох гандлёвых кропак.

Пра тое, як можа паўплываць павелічэнне колькасці так званых алкамаркетаў на грамадства, Еўрарадыё спытала ў эксперта па гандлю і псіхіятра-нарколага.

Што за “Сем пятніц”?

Крамы “Сем пятніц” належаць да ТАА "ЮніСтор Груп" (туды ж уваходзіць сетка крамаў “Вожык”, "UNISTORE опт&розніца" і прэміяльная крама “Сем пятніц XXL”).

Яшчэ раней выданне “Зеркало” пісала, што 98% акцый таварыства належаць кіпрскай кампаніі PEPLUM LIMITED, яшчэ 2% — дырэктару Уладзіміру Сталярыку

У Беларусі будзе больш алкамаркетаў. Каму гэта карысна і хто на гэтым страціць
Алкаголь, агульнае спажыванне на душу насельніцтва (15+, у літрах чыстага спірту) / CAAЗ

У выпадку з апошнім маем прыклад у нашых суседзяў. У Літве ўжо некалькі гадоў існуе забарона продажу алкаголю ў буднія дні з 20.00 да 10.00, а ў нядзелю — з 15.00 да 10.00. Да таго ж алкаголь не могуць купіць асобы, маладзейшыя за 20 гадоў. У 2021 годзе былі спробы паслабіць гэтыя абмежаванні, але папраўкі не былі прынятыя парламентам.

У Латвіі сёлета Сейм падтрымаў падобныя абмежаванні. Там прапануюць прадаваць алкаголь з панядзелка да суботы з 10 да 20, а ў нядзелю — з 10 да 18. Канчатковае галасаванне мусіць адбыцца неўзабаве. 

Але ў Польшчы калі і плануюцца змены ў заканадаўства адносна алкаголю, то гэта звычайна забарона на яго продаж уначы на запраўках. 

Такія забароны, як у Літве і Латвіі, уводзяцца толькі мясцовымі ўладамі ў некаторых раёнах ці буйных гарадах, такіх як Кракаў, Катавіцэ, Гданьск, Вроцлаў або турыстычны Закапанэ. 

“Гэта даўно вядомая практыка, і яна ў асноўным станоўчая, калі мы кажам пра абмежаванне гадзін і пунктаў продажу ці ўзросту. Гэта ўсё меры, якія працуюць, але, як правіла, даюць вынікі на доўгіх дыстанцыях”, — падсумоўвае Уладзімір Пікірэня.  

Спробы забараніць начны продаж алкаголю былі і ў Беларусі. Аднак гэтае абмежаванне праіснавала адзін дзень дзякуючы ўмяшанню самога Лукашэнкі. У 2018 годзе з ініцыятывы медыкаў і міліцыі ўлады ўвялі абмежаванне на продаж алкаголю ў перыяд з 23:00 да 07:00.  

У Адміністрацыі Лукашэнкі тады заявілі, што, паводле ягоных перакананняў, змагацца з п’янствам і алкагалізмам трэба не такімі аднабаковымі забаронамі. 

Таму дагэтуль адзіныя абмежаванні ў куплі алкаголю, якія існуюць у Беларусі, звязаныя з правядзеннем школьных “апошніх званкоў” і выпускных або ва ўрачыстыя Дні цвярозасці.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2020 год, у сярэднім беларус спажываў 11,6 літра алкаголю ў год. Гэта восьмае месца з канца ў параўнанні з іншымі краінамі свету.

Калі казаць пра густы, то беларуская статыстыка кажа, што ў параўнанні з мінулым годам беларусы пачалі менш спажываць гарэлкі, але аддаюць перавагу іншым алкагольным напоям.

Да прыкладу, за першыя тры месяцы 2024 года продажы каньяку і брэндзі выраслі на 8,7% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Далей ідуць ігрыстыя віны (5,4%), лікёры (3,3%) і піва (1,9%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі