У Беларусі будуць зніжаныя стаўкі па крэдытах на жыллё

Камерцыйныя банкі ў бліжэйшы час аб'явяць пра зніжэнне ставак па нельготных крэдытах на будаўніцтва жылля. Такую заяву зрабіў кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч.
Паводле яго слоў, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Нацбанка, стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля для тых, хто стаіць на ўліку, складуць 15% гадавых, для астатніх катэгорый - 20% гадавых.

Пракаповіч патлумачыў, што зніжэнне ставак па крэдытах на будаўніцтва жылля стане магчымым у сувязі з рашэннем Нацбанка аб зніжэнні для банкаў нарматыву адлічэнняў у фонд абавязковых рэзерваў. У распараджэнні банкаў застанецца каля 300 млрд рублёў і Нацбанк рэкамендаваў накіраваць гэтыя сродкі на жыллёвае будаўніцтва, адзначыў кіраўнік Нацыянальнага банка.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі