У Беларусі будуць збіраць машыны Hyundai і тэхніку LG?

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з карэйскай кампаніяй Hyundai па сумеснай зборцы грузавікоў сярэдняй магутнасці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр нашай краіны Сяргей Сідорскі падчас візіту ў Карэю. Таксама, па словах прэм’ера, Беларусь лічыць перспектыўным супрацоўніцтва ў радыёэлектроніцы і хімічнай галіне. Гаворка ідзе пра ўдзел карэйскага капіталу ў праектах па рэканструкцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў гэтай галіны.

Таксама распрацоўваецца пытанне арганізацыі сумеснай вытворчасці медыцынскага абсталявання на віцебскім заводзе “Віцязь”.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі