У Беларусі будуць вырабляць актываваны вугаль з торфу

У Беларусі будуць вырабляць актываваны вугаль з торфу

У Беларусі будуць вырабляць актываваны вугаль з торфу. Як інфармуе "Народная газета", рэалізацыяй інавацыйнага праекта займаецца Нацыянальная акадэмія навук на базе Інстытута прыродакарыстання. На сённяшні дзень унутраны рынак нашай краіны мае патрэбу ў 600-700 тонах актываванага вугалю. Яго купляюць у замежжы па цане ад 2500 долараў за тону. Мяркуецца, што айчынны прадукт будзе значна таннейшы.

Навукоўцы кажуць, што адзін з асноўных відаў сыравіны, з якой атрымліваюць актывіваваны вугаль, гэта торф. За год яго здабываюць каля 2,5 млн тон. З яго паловы вырабляюць паліўныя брыкеты, астатняе выкарыстоўваюць у вытворчасці ўгнаенняў ці адпраўляюць на экспарт. Да інавацыйнага праекта Нацыянальную акадэмію навук падштурхнуў і той факт, што з беларускага торфу вырабляюць актывіваваны вугаль у Галандыі.

У бліжэйшыя два гады будзе адпрацоўвацца тэхналогія вытворчасці. Мяркуецца, што спачатку будзе выпускацца каля 100 тон прадукта штогод. Высвятляецца, што "дастстакова вялікую колькасць" актывіваванага вугалю будзе замаўляць Беларуская АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі