У Беларусі больш за 9 тысячаў ВІЧ-інфіцыраваных

Па звестках Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 1 чэрвеня 2008 года ў Беларусі зарэгістравана 9.142 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. За 5 месяцаў гэтага года ў краіне выяўлена 405 новых ВІЧ-інфіцыраваных (за 5 месяцаў 2007-га — 459). Лідзіруе ў гэтай галіне Гомельская вобласць, дзе зарэгістраваны 4.831 выпадак. У Мінску выяўлена 1.288 выпадкаў, у Мінскай вобласці — 1.146.

Пераважная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў (6.427 чалавек). Разам з тым, на працягу апошніх гадоў у структуры ВІЧ-інфіцыраваных знізілася колькасць маладых людзей 15—19 гадоў — з 24,5% у 1996 годзе да 3,9% у 2007 годзе. Сёлета сярод гэтай узроставай групы зарэгістравана пяць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Таксама ў апошнія гады павялічылася колькасць людзей, інфіцыраванне якіх адбылося ў выніку сэксуальных кантактаў (2005 год — 57,2%, 2007 — 66,8%). За пяць месяцаў 2008 года зарэгістравана 295 ВІЧ-інфіцыраваных, якія заразіліся полавым шляхам (72,8 %).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі