У Беларусі адкрыецца першы музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам

На базе Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ у вёсцы Баравая пад Мінскам ствараецца першы ў Беларусі музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам.
Як паведаміў начальнік аэраклуба Мікалай Мачанскі, адкрыццё экспазіцыі прызначана на 5 ліпеня. Плануецца, што гасцям будзе прадстаўлена 26 самалётаў і верталётаў. Праз два гады іх павінна быць 32, а ў больш аддаленай перспектыве — 41.

Пакуль ў Баравой знаходзіцца 19 самалётаў і верталётаў.

У дзень адкрыцця музея мінчан і гасцей сталіцы чакае авіяцыйнае свята з паказальнымі выступленнямі парашутыстаў, спартсменаў іншых тэхнічных відаў спорту. Прапанову ўзяць удзел у ім ужо прынялі беларускія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі