Вы тут

У Беларусі аб'явілі пра адкрыццё новых радовішчаў нафты

belchemoil.by

У Беларусі аб'явілі пра адкрыццё новых трох радовішчаў нафты. Яны знаходзяцца ў Гомельскай вобласці. Запасы нафты спецыялістамі ацэньваюцца на 800 тысяч тон. Іх распрацоўка і здабыча запланаваная на красавік, інфармуе "Беларуснафта".

У апошнія гады наша краіна стабільна павялічвае здабычу нафты: у 2017-м —1,65 млн тон, у 2018-м — 1,67 млн тон, у 2019-м — 1,69 млн тон. На 2020 год пастаўлена задача давесці здабычу да 1,7 млн тон нафты. Мяркуецца, што запасаў нафты ў нашай краіне хопіць на бліжэйшыя 30 гадоў.

Пры гэтым беларускія НПЗ могуць перапрацоўваць штогод да 24 млн тон нафты, і яе даводзіцца набываць у Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.