У Беларусі абраныя 55 членаў Савета Рэспублікі

Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі завяршыліся абраннем 55-ці сенатараў, інфармуе “Інтэрфакс”.
Сярод абраных у новы склад верхняй палаты парламента яе цяперашні старшыня Генадзь Навіцкі, спікер Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, старшыні Брэсцкага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага аблвыканкамаў і кіраўнік Мінскага гарвыканкама. Месцы ў Савеце Рэспублікі таксама атрымалі першы намеснік старшыні адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, старшыня праўлення "Беларусбанка" Надзея Ермакова, былы амбасадар Беларусі ў Францыі і Канадзе Ніна Мазай, першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Яўгеній Смірноў.

Мяркуецца, што ў лістападзе адбудзецца паўторнае вылучэнне і выбары восьмага сенатара ад Мінска. Падчас выбарчай кампаніі протаіерэй Фёдар Поўны адмовіўся балатавацца ў парламент.

Яшчэ 8 сенатараў прызначыць прэзідэнт краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі