Вы тут

У Беларусі 3600 выпадкаў заражэння дзяцей каранавірусам

У Беларусі ўжо больш за 43 тысячы выпадкаў заражэння / БЕЛТА

У Беларусі 3600 выпадкаў заражэння дзяцей каранавірусам. Пра гэта 1 чэрвеня падчас анлайн-відэабрыфінгу паведаміла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь. Паводле яе слоў, 95% дзяцей пераносяць гэтую інфекцыю "практычна ў безсімптомнай форме".

"Цяжкіх, непрыемных выпадкаў у нас, на шчасце, не было", — кажа прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Тыя дзеці, у якіх сярэдне-цяжкі стан, маюць спадарожныя паталогіі ці розныя захворванні.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 1 чэрвеня ў нашай краіне зарэгістраваны 43 403 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, памерлі 240 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.