У Беларусі 30 турфірмаў пазбаўлены права працаваць з замежнікамі — Макей

Уладзімір Макей / БЕЛТА
Уладзімір Макей / БЕЛТА

Беларусь пазбавіла 30 турыстычных фірм права запрашаць мігрантаў з іншых краін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністра замежных спраў краіны Уладзіміра Макея.

Дазволы былі ануляваныя месяц таму. Рашэнне было зроблена ў рамках мер па скарачэнні патоку нелегальнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС.

Макей таксама расказаў, што беларускі бок рабіў усё магчымае для скарачэння патоку мігрантаў. На мяжы былі затрыманы каля 700 парушальнікаў, яшчэ 2 тысячы грамадзян, якія прыбылі ў Беларусь з-за мяжы і не мелі неабходных дакументаў, пакінулі краіну.

Цяпер на беларуска-польскай мяжы знаходзяцца некалькі тысяч мігрантаў, якія хочуць праз Польшчу трапіць у Германію. Групы мігрантаў перыядычна прадпрымаюць спробы прарвацца на тэрыторыю Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі