Вы тут

У Беларусі 24-е падаражанне аўтамабільнага паліва ў 2021 годзе

На запраўцы / БЕЛТА

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнага паліва. Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма", цэны павысяцца на 1 капейку з аўторка, 3 жніўня. Літр АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 94 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 4 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 26 капеек, дызельнае паліва — 2 рублі 4 капейкі.

Папярэдні раз аўтамабільнае паліва падаражэла з 27 ліпеня. Канцэрн спасылаўся на рост каціровак нафты ў параўнанні з пачаткам года. На гэты раз "Белнафтахім" ніяк не тлумачыць сваё рашэнне.

Чарговае падаражанне аўтамабільнага паліва ў Беларусі — 24-е з пачатку года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.