Вы тут

27 ліпеня зноў падаражае аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў павышаюцца цэны на бензін / Еўрарадыё

27 ліпеня "Белнафтахім" чарговы раз падымае цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе яго прэс-служба. Гэта 23-е падаражанне з пачатку года.

Цэны павысяцца на 1 капейку. Такім чынам, літр АI-92 будзе каштаваць 1,93 рубля, АІ-95 — 2,03 рубля, АІ-98 — 2.25 рубля, дызельнае паліва — 2,03 рубля.

Канцэрн спасылаецца на рост каціровак нафты ў параўнанні з пачаткам года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.