У Беларусі 11 тысяч прадпрымальнікаў ствараюць унітарныя прадпрыемствы

У Беларусі 11029 індывідуальных прадпрымальнікаў ствараюць прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Такую лічбу называюць у прэс-службе Міністэрства эканомікі. Нагадаем, 10 лістапада быў апошні дзень, калі прадпрымальнікі маглі перарэгістравацца па льготнай схеме. Эксперты пачалі гаварыць пра правал дзяржаўнай кампаніі, бо ў краіне налічваецца 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

Супрацоўнік аддзела інфармацыі Мінэканомікі Яўген Сямёнаў не лічыць, што указ 302 прадпрымальнікі праігнаравалі. Ён сцвярджае, што пераход ва ўнітарныя прадпрыемствы ідзе нармальна.

Яўген Сямёнаў: “ Папярэднія вынікі наступныя: з агульнай колькасці ІП, якія выкарыстоўваюць наёмных працаўнікоў, даслана заяваў на рэгістрацыю, згодна з 302-м указам, 9348.

Створана ўнітарных прадпрыемстваў – 1681. Агульная колькасць унітарных прадпрыемстваў, якія будуць утвораныя, з улікам падачы дакументаў, 11029”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі