Вы тут

У Беларусь зноў прыехаў Стывен Сігал

facebook.com/kirill.shim

Галівудскі актор і майстар усходніх адзінаборстваў Стывен Сігал зноў прыехаў у Беларусь. Гэтым разам ён тут у якасці госця фестывалю здароўя, які ладзіць беларускі стронгмэн Кірыл Шымко.

Фестываль “SHIMKO збірае сяброў” пройдзе 21-23 ліпеня на Дубровенскім вадасховішчы пад Мінскам. Яго арганізатар Кірыл Шымко з’яўляецца наймацнейшым чалавекам у Беларусі і нават трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Пра прыезд Сігала ў Беларусь арганізатар фестывалю паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Тры гады таму Стывен Сігал прыязджаў у нашу краіну і сустракаўся асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі вадзіў галівудскую зорку на поле з гароднінай і частаваў морквай з зямлі.