Вы тут

У Беларусь вяртаецца ўнікальная калекцыя кніг Уладзіслава Сыракомлі

Кнігі, якія купілі ў прыватнага калекцыянера / switzerland.mfa.gov.by

У Беларусь вяртаецца ўнікальная калекцыя кніг беларускага і польскага паэта, літаратуразнаўцы, перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі (1823 — 1862). У ёй больш за 50 кніг — прыжыццёвых і пасмяротных выданняў, інфармуе прэс-служба беларускай амбасады ў Швейцарыі.

Кнігі ўдалося набыць у прыватнага калекцыянера, дзякуючы падтрымцы ганаровага консула нашай краіны ў Лазане Андрэя Нажэскіна. Калекцыю атрымае ў падарунак Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Большасці кніг у яе зборах не было.

switzerland.mfa.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.