У Беларусь вярнуліся трое апошніх беларусаў, пацярпелых у ДТЗ у Чэхіі

У Беларусь вярнуліся трое апошніх беларусаў, пацярпелых у ДТЗ у Чэхіі

У Беларусь вярнуліся апошнія трое беларускіх турыстаў, якія пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам ў Чэхіі. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення ўрэгулявання страт страхавой кампаніі "Прамтрансінвест" Наталля Хоміч. Гаворка ідзе пра 15-гадовага хлопца, які найбольш пацярпеў у аварыі, і яго бацькоў.

"Маму разам з хлопчыкам даставілі з дапамогай санітарнай авіяцыі. У нашым аэрапорце іх сустрэў рэанімабіль, дзіця даставілі ў медыцынскую ўстанову для працягу лячэння. Муж прыехаў у краіну самастойна, не магу ўдакладніць, як менавіта. Цалкам магчыма, што ён прыляцеў звычайным рэйсам", — перадае БЕЛТА словы Хоміч.

Яна ўдакладніла, што кожны з турыстаў быў застрахаваны на 30 тысяч еўра. Гэтай сумы, на думку Хоміч, павінна хапіць на лячэнне. Яна таксама паведаміла, што турыстам не давялося аплочваць лячэнне з уласных сродкаў пасля аварыі. Рахункі аплоціць турыстычная кампанія, бо ўсе турысты мелі страхоўку.

Як паведамляла Еўрарадыё, аўтааварыя з беларускім турыстычным аўтобусам адбылася ў Чэхіі 6 студзеня. У аўтобусе ехалі 49 чалавек, пераважна падлеткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі