У Беларусь прылятае сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў

У Беларусь прылятае сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў

У аўторак, 10 верасня, у Мінск прыляціць сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў, перадае БЕЛТА.

Падчас візіту ў Беларусь у яго запланаваная сустрэча з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем. Таксама маскоўскі госць прыме ўдзел у міжведамасных беларуска-расійскіх кансультацыях па бяспецы.

Паведамляецца, што візіт Патрушава пройдзе ў адпаведнасці з планам супрацоўніцтва паміж апаратамі Саветаў бяспекі Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі