У Беларусь прыбылі 33 эшалоны расійскай арміі, а будзе — 200

У Беларусь прыбылі 33 эшалоны расійскай арміі, а будзе — 200

У Беларусь цягам тыдня прыбылі 33 эшалоны расійскай арміі. Агулам іх чакаецца 200. 

“Лічба залімітавая (такой колькасці ніколі не было), сярэдняя колькасць вагонаў у вайсковых эшалонах роўна 50”, паведамляе тэлекрам-канал беларускіх чыгуначнікаў.

Адзначаецца, што падчас вучэнняў "Захад - 2021" у Беларусь за месяц прыбылі ўсяго 29 вайсковых эшалонаў.

Падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі працягваюць прыбываць у адпаведнасці з зацверджанай задумай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.

Удзельнікі праверкі ажыццяўляюць разгрузку і адпраўляюцца ў раёны выканання задач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі