У БАТЭ першая параза ў чэмпіянаце — пройгрыш аўтсайдэру “Гарадзеі”

У БАТЭ першая параза ў чэмпіянаце —  пройгрыш аўтсайдэру “Гарадзеі”

Барысаўскі БАТЭ панёс першую паразу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе: 2 чэрвеня ў рамках 10 тура клуб згуляў на выездзе з “Гарадзеяй” і саступіў —  1:2. Госці даволі хутка адкрылі лік на 11-й хвіліне і вялі 1:0 да пачатку другога тайма, пакуль на 53-й хвіліне гаспадары не зраўнялі лік. А потым, у кампенсаваны час “Гарадзея” забіла яшчэ адзін гол і аформіла першую перамогу ў сёлетнім чэмпіянаце.

БАТЭ застаецца на першым месцы ў турнірнай табліцы, а “Гарадзея” займае апошні, 16-ы радок.

Таксама 2 чэрвеня згулялі “Гомель” і “Прамень” —  1:0, “Дняпро” —  “Віцебск” —  0:1, “Тарпеда” —  “Дынама” (Брэст) —  1:1. Раней, 1 чэрвеня гулялі “Нёман” і “Шахцёр” —  0:1, “Дынама” (Мінск) —  “Мінск” —  1:0.

Сёння, 3 чэрвеня тур скончыцца матчамі “Іслач” —  “Смалявічы”, “Тарпеда-БелАЗ” —  “Слуцк”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі