У Барысаве выявілі мужчыну, які выкінуў з акна шостага паверха двух сабак

На 32-гадовага жыхара Барысава пачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёламі: мужчына выкінуў двух сабак з акна шостага паверха. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-каналах, блізкіх да сілавікоў.

Жыхару Барысава пагражае да трох гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

Здарэнне адбылося ў ноч на мінулую суботу. Мясцовыя жыхары расказалі журналсіам, што два сабак загінулі, калі гаспадар выкінуў іх з акна шостага паверха.

Пазней жыхары дома адшукалі запіс з вулічнай відэакамеры. На ім было бачна, як жывёлы падаюць амаль адначасова. Адзін з іх пасля гэтага падымаецца, адыходзіць на недалёкую адлегласць, кладзецца, некалькі разоў спрабуе падняцца, але ўрэшце памірае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.