Вы тут

У Барысаве перакрылі рух па адным з мастоў

Карта аб'езду маста​ / "Минская правда"

Рух па мосце ў вайсковым гарадку Печы (Барысаў) зачынены, паведамляе "Мінская праўда". Прычынай стала выяўленне дэфекту —паднялася пліта прымыкання маставога пераезду з дарогай.

"Аб непаладках з мостам стала вядома позна ўвечары. Рух мы адразу перакрылі. Сёння выклікалі спецыялізаваную арганізацыю, якая мае ліцэнзію для правядзення дадзеных рамонтных прац. Цяпер мы займаемся падсыпкі дарогі па вуліцы братоў Вайнрубаў, па якой і арганізаваны часовы аб'езд", — паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП "Жыллё" Наталля Арэшка.

На гэтым тыдні таксама стала вядома аб тым, што перакрылі рух па мосце праз Дзвіну ў Наваполацку. Прычынай таксама стаў стан канструкцыі: мост можа абрынуцца. Акрамя таго, у апошнія месяцы было яшчэ некалькі падобных выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.