У Барысаве патрабавалі выкуп за забітага

У горадзе Барысаў Мінскай вобласці затрыманая злачынная група, якая патрабавала выкуп за чалавека, які ўжо быў забіты. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Віола Сташкевіч:

«У Барысаве затрыманыя трое чалавек, якія месяц таму забілі і ўтапілі ў Бярэзіне маладога мужчыну. Днямі па тэлефоне забойцы патрабавалі ад яго бацькоў выкуп у абмен на жыццё іх сына.

Падчас перадачы грошай злачынцы былі затрыманы
я. Высветлілася, што аднаму з іх 37 гадоў і ён ужо мае судзімасць, двое астатніх — школьнікі. Зараз барысаўскія вадалазы шукаюць у рацэ цела загінулага».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі