У Барысаўскім раёне ў лесе знайшлі труп нованароджанага немаўляці
Праваахоўнікі выявілі таксама жанчыну, якая нядаўна нараджала, але без дзіцяці. Ёй аказваюць медыцынскую дапамогу.
У Барысаўскім раёне ў лесе 6 верасня знойдзены труп нованароджанага немаўляці.
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць праверку з гэтай нагоды, перадае БЕЛТА. На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння, кажа афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланогая.
Праваахоўнікі выявілі жанчыну, якая нядаўна нараджала, але без дзіцяці. Цяпер ёй аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Па словах Беланогай, Следчы камітэт прызначыў судова-медыцынскія экспертызы, у тым ліку для высвятлення прычыны смерці немаўляці.
Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што міліцыя і валанцёры шукаюць жанчыну на 37-м тыдні цяжарнасці, зніклую ў Барысаве.
Фота: sputnik.by