У баранавіцкім СІЗА прайшоў абласны конкурс мастацкай самадзейнасці

На базе баранавіцкага следчага ізалятара № 6 прайшоў абласны конкурс мастацкай самадзейнасці. Супрацоўнікі дзесяці ўстановаў, у якіх адбываюць пакаранне пазбаўленыя волі, паказалі, што сярод іх шмат талентаў.  Удзел у конкурсе прымалі таксама іх дзеці і жонкі. Агулам былі паказаныя 20 нумароў. Супрацоўнікі следчых ізалятараў спявалі і танчылі.

Сярод лепшых журы назвала кантралёра следчага ізалятара з Баранавіч Сяргея Ляшкевіча, Людмілу Кучур, прадстаўніцу следчага ізалятара № 7 з Брэста, культарганізатара выпраўчай калоніі з Івацэвіч Юрыя Кулініча і начальніка атрада Аляксандра Галаха.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала жонка начальніка атрада з Бярозы Алена Мысік.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі