У Баранавіцкім раёне затрыманая кантрабанда з Масквы

Найбуйнейшая сёлета партыя складанабытавой тэхнікі на суму каля 25 мільёнаў рублёў затрыманая ў Баранавіцкім раёне супрацоўнікамі праваахоўных органаў.  Як паведаміў аперупаўнаважаны АБЭЗ Артур Вільчкоўскі, пральныя машыны,
тэлевізары, радыётэлефоны, кандыцыянеры, пыласосы — усяго 59 адзінак —
перавозіў з Масквы на мікрааўтобусе 24-гадовы жыхар Брэста.
Суправаджальных дакументаў на тавар у яго не было.

Зараз усё
канфіскаванае перададзена ў інспекцыю па падатках і зборах. Пасля ўсіх
неабходных працэдур тэхніка будзе рэалізавана насельніцтву праз
гандлёвую сетку.

Як сказаў кіроўца, тавар належыць яго брату, які
таксама жыве ў абласным цэнтры. Гаспадару канфіскаванага пагражае яшчэ
і штраф у памеры да 1,5 мільёна рублёў.


Алесь Літоўчык
, Еўрарадыё, Баранавічы