У Баранавіцкім раёне рабочы ўпаў з аўтавышкі і загінуў

У Баранавіцкім раёне рабочы ўпаў з аўтавышкі і загінуў

У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Русіно рабочы ўпаў з аўтавышкі і загінуў. Як інфармуе сайт intex-press.by, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 17 жніўня. Рабочыя Баранавіцкай раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі рамантавалі дах аднаго з шматпавярховікаў. Аўтавышка падымала ў люльцы дваіх рабочых. Паміж 4-м і 5-м паверхамі адзін з іх выпаў. Сведкі кажуць, што ён быў у касцы і з ахоўным поясам. Па непацверджаных дадзеных, у момант, калі здарылася трагедыя, мужчына стаяў на рулонах з руберойдам і зарана адшпіліў ахоўны пояс. Праз некалькі гадзін рабочы памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, загінуламу было 40 гадоў. Ён упаў з вышыні каля 10 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі