У баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса прайшоў ператрус

Як паведамляе БелаПАН са словаў Чарнавуса, два міліцыянты забралі ў яго тры плакаты, у тым ліку "Уральскіх жулікаў ловяць, а свае абадралі народ і на Канарах адпачываюць", "Сваіх не здаём!".



Прадпрымальнік кажа, што ў гэты дзень яго выклікалі ў міліцыю, дзе ўзялі тлумачэнні пра пікет 30 верасня.



30 верачня ў Баранавічах прадпрымальнік правёў адзінкавы пікет супраць карупцыі. Падчас гадзіннай акцыі Чарнавус разгарнуў плакат: "Уральскіх жулікаў ловяць, а свае абадралі народ і на Канарах адпачываюць". Нагодай для пікету ён назваў тое, што два гады таму прадпрымальнікаў Баранавіцкага рынка мясцовыя ўлады абавязалі ўсталяваць ралеты. З прадпрымальнікаў узялі грошы. Але фірма, якая павінна была выканаць працу, дагэтуль яе не зрабіла.



Падаваць заяўку на акцыю ён не стаў, таму што Баранавіцкі гарвыканкам забараніў бы яе, упэўнены прадпрымальнік. Пікетаванне прайшло без якіх-небудзь інцыдэнтаў.



Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі